А сярэдні кошт квітка на шоу легендарных амерыканцаў складзе 200 долараў.
Гэта расказала супрацоўніца агенцтва «Арт-новая звезда» Алеся Уладзіміраўна:
«Вы мне такія правакацыйныя пытанні задаяце! Ганарар складае больш за мільён. Квіток у сярэднім будзе каштаваць 200 даляраў».
15 кастрычніка ў сацсетках і на сайце кампаніі з'явіліся афішы канцэрта Mеtallica у «Мінск-Арэне» у красавіку наступнага года. Інфармацыя апынулася праўдзівай напалову.
Дырэктар «Арт-новая звезда» пацвердзіў чуткі пра перамовы наконт выступу:
маўляў, «дакладнай даты пакуль няма, але гэта будзе чэрвень», бо ў красавіку «Арэна» будзе рыхтавацца да Чэмпіянату свету па хакеі.
Каментары