Фота Паўла Печанко.
Фота Паўла Печанко.
Фота Паўла Печанко.
У лістападзе 2013 на перасячэнні вуліц Галадзеда і Краснаслабодскай мусіў паўстаць новы гандлёвы аб’ект. Аднак, пакуль тут бачныя толькі гурбы пяску і будаўнічы плот з пашпартам аб’екта.
Гэты ўчастак мінскага мікрараёна Чыжоўка актыўна забудоўваецца ў рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па хакеі. Выглядае, што асноўныя сілы кінулі на пабудову лядовай арэны і рэканструкцыю вуліцы Ташкенцкай.
Зрэшты, тэмпы здачы асноўнага аб’екта мікрараёна — «Чыжоўка-Арэны» — таксама выклікаюць пытанні. 15 кастрычніка на нарадзе па падрыхтоўцы да ЧС па хакеі 2014 Лукашэнка раскрытыкаваў гарадскія ўлады.
«Вы мне тройчы абяцалі здаць аб'ект да 7 лістапада і не выканалі ўласныя абяцанні! Мы ж ужо пераносілі тэрміны! І выдумалі нейкія пускавыя комплексы! Гэта ваша права: вы можаце пускаць па трох, па пяці комплексах, але да 7 лістапада будаўнікі павінны адтуль пайсці», — заявіў тады Лукашэнка.