Goals.by

Goals.by

Беларускі бразілец Рэнан Брэсан у аднабаковым парадку скасаваў кантракт з уладзікаўказскай «Аланіяй» (Расія) з-за грубага парушэння клубам фінансавых умоў пагаднення.

Пра гэта паведаміў Прессболу агент футбаліста Валерый Ісаеў.

Футбаліст скарыстаўся пунктам у рэгламенце ФІФА, які дае права легіянеру спыніць дзеянне дамовы, калі запазычанасць па заробку складае больш за тры месяцы.

Раней у СМІ паведамлялася, што заробак Брэсан не атрымліваў з красавіка. Сам футбаліст скардзіўся, што адсутнасць гульнявой практыкі і праблемы з заробкам заганяюць яго ў дэпрэсію.

Ужо зараз паўабаронца мае права заключыць кантракт з любым клубам.

Пошукамі гэтага займаецца агент, сам жа Брэсан адправіўся ў Бразілію, дадае Прессбол.

Рэнан Брэсан перайшоў з БАТЭ у «Аланію» ў снежні мінулага года.

Клуб гуляў у расійскай прэм'ер-лізе, але выбыў у першую лігу. У клуба вялікія фінансавыя праблемы, і ён можа наогул зняцца з чэмпіянату.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0