Новую выязную серыю мінскае «Дынама» ў чэмпіянаце КХЛ пачало з паразы, прайграўшы ў Чэхаве «Віцязю» па булітах 1:2 (0:0, 0:1, 1:0, 0:0, 1:0).
19 кастрычніка мінчукі згуляюць у гасцях з «Ак Барсам», 21-га — з «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад), 21-га — з «Дынама» (Масква).
«Дынама» зноў займае апошні, 14-ы радок у Заходняй канферэнцыі з 18 баламі
У 16 гульнях у клуба пяць перамогаў, дзве паразы ў авертайме, адна — па булітах, восем паразаў у асноўны час, розніца шайбаў 32—44.