Усяго патроху3232

Чаргінец напісаў новы раман. Адзін з персанажаў — здраднік Ліпковіч

 

Дзяржаўнае выдавецтва «Мастацкая літаратура» выпусціла новы раман старшыні афіцыйнага Саюза пісьменнікаў Мікалая Чаргінца. Твор называецца «Аперацыя «Кроў». Раман адкрывае новую старонку «барацьбы насельніцтва Беларусі з нямецка-фашысцкімі захопнікамі», адзначаецца ў анатацыі.

Звяртае ўвагу, што адным з персанажаў твору стаў яўрэй-здраднік Ліпковіч. «Яны выклікалі агіду нават у гаспадароў, якім служылі, што пісьменнік цудоўна паказаў праз вобраз ката Ліпковіча», — зноў словы з анатацыі.

Прапануем некаторыя ўрыўкі з рамана.

« – Ты там жа жывеш, на Беламорскай?

 – Вядома, там жа наш дом.

 – А Ліпковіча не ведаеш?

 – Як не ведаю, ён жа недалёка жыве.

 – Здаецца, ён з немцамі выдатна знюхаўся. Аўсвайсы мае, без апазнавальных габрэйскіх нашывак ходзіць. Але ён жа заўсёды сволаччу быў, стукаў у НКВД на суседзяў, а цяпер вось перакваліфікаваўся».

«Чуў, як Антончык у размове са сваімі сябрукамі згадваў прозвішча Ліпковіча. Антончык казаў, што з Ліпковічам яны нарабавалі шмат золата, здзіўляўся, што

Ліпковіч па нацыянальнасці габрэй, але гэта зусім не перашкаджала яму рабаваць і забіваць сваіх супляменнікаў. І яшчэ, Антончык вельмі шкадаваў, што яны разам з Ліпковічам рыхтаваліся адпомсціць гестапа за тое, што арыштавалі і спалілі ў Трасцянцы сям'ю Ліпковіча. Але адбыўся выпадковы выбух.

— А ты не ведаеш, дзе зараз гэты Ліпковіч?

Гэтыя пытанні задаваліся яму і раней. Абрам паўтараў свае паказанні, дадаваў нешта новае.

— Не ведаю. Але, са слоў Антончыка, Ліпковіч выжыў і дзесьці лечыцца, здаецца, у шпіталі.

— А што яшчэ ты ведаеш пра Ліпковіча?

— Больш нічога. — Раптам Абрам вырашыў, што будзе не лішнім сказаць, што Ліпковіч сябраваў з тым гестапаўскім палкоўнікам, якога выкралі».

Скончылася ўсё для Абрама Ліпковіча вельмі сумна. «Мінула яшчэ чатыры дні, і немцы атрымалі яшчэ адзін удар. Ліпковіч, не прыходзячы ў прытомнасць, памёр у турме».

Блогер Яўген Ліпковіч некалі зладзіў перформанс са спальваннем кніг Мікалая Чаргінца. Потым старшыня Саюза пісьменнікаў прыцягнуў Ліпковіча да адказнасці за абразы ў блогу. Ліпковіч атрымаў штраф. Была нават спроба завесці крымінальную справу супраць блогера, аднак гэта так і не было рэалізавана.

Сам Яўген Ліпковіч наступным чынам пракаментаваў гэта: «Ён усіх папярэджваў, што такое напіша. Чаму не? Мне падабаецца. Не буду пісаць твор, у якім героем будзе Чаргінец. Ён робіць усё магчымае, каб я ўвайшоў у гісторыю. Удзячны яму за піяр. Я, вядома, адкажу. Але не буду заклікаць знішчаць кнігі. Будуць іншыя адказы».

Каментары32

Цяпер чытаюць

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries9

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Пазняк вітае магчымую здзелку «вызваленне палітвязняў» у абмен на санкцыі76

Вячорка: Ні прызначэнне Дзікавіцкага, ні прызначэнне Коўшык з намі не ўзгаднялася4

Яўген Дудкін: Я быў сакрэтным супрацоўнікам КДБ. Але толькі да 2016 года33

Новы рэкорд? Тавараабарот паміж Расіяй і Беларуссю працягвае расці4

Russia Today праводзіць у Мінску школу для журналістаў. Прыехаў і Прыдыбайла7

Трамп хоча спыніць агонь ва Украіне да Вялікадня13

У Курскай вобласці УСУ разбілі калону расійскай элітнай брыгады пад сцягамі СССР16

У Саудаўскую Аравію прыляцела ўкраінская дэлегацыя4

Марзалюк пра новы гістарычны музей: Сустракаць наведвальнікаў будуць самыя важныя ў нацыянальнай гісторыі асобы11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries9

Каго з бізнэсменаў Лукашэнка паклікаў да сябе на нараду? Была і заснавальніца Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць