Амаль палова работнікаў у Беларусі атрымлівае звыш 5 мільёнаў рублёў. Такія звесткі ўтрымліваюцца ў аналітычным аглядзе «Асноўныя тэндэнцыі ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы Рэспублікі Беларусь», апублікаваным на сайце Нацбанка.

У аглядзе гаворыцца, што ў жніўні 2013 г. сярэдняя зарплата 48,1% работнікаў юрыдычных асоб у краіне перавысіла 5 мільёнаў рублёў.

У 19,1% яна склала ад 4 да 5 мільёнаў. Крыху больш за беларусаў - 23,5% - атрымалі ў жніўні ў сярэднім 3-4 мільёны.

Заробак 9,2% не перавысіў 3 мільёны, але і не апусціўся ніжэй 2 млн. Нарэшце, меней за 2 мільёны рублёў, паводле Нацбанка, атрымаў толькі 0,1 % работнікаў.

Паводле звестак Белстата, сярэдні заробак па краіне ў жніўні склала 5,547 млн рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?