18 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя валютныя таргі.

У параўнанні з папярэднімі таргамі беларускі рубель прыкметна знізіўся да еўра і расійскага рубля.

Курс даляра знізіўся на Br10 да 9150 рублёў.

Еўра падаражэў на Br50 да 12 510 рублёў.

Курс расійскага рубля вырас на Br2 да 287,5 рубля.

Валютны кошык усталяваў новы гістарычны максімум, як і курс еўра.

Ад пачатку года курс еўра вырас на 10,32%, за апошняе паўгоддзе - на 10,8%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0