У жніўні 2013 года ў параўнанні з ліпенем экспарт калійных угнаенняў у грашовым выражэнні знізіўся амаль у два разы, сведчаць звесткі афіцыйнай статыстыкі.

За студзень—жнівень экспарт беларускіх калійных угнаенняў склаў 1 млрд 583,3 млн даляраў. Пры гэтым у студзені—-ліпені экспарт калійных угнаенняў складаў 1 млрд 472,9 млн даляраў, у студзені—чэрвені — 1 млрд 269,5 млн даляраў. Такім чынам, у жніўні экспарт беларускіх калійных угнаенняў склаў 110,4 млн даляраў і знізіўся ў параўнанні з ліпеньскім аб'ёмам (203,4 млн даляраў) амаль у два разы.

У папярэднія месяцы (у першым паўгоддзі) аб'ём беларускага экспарту калійных угнаенняў таксама, як правіла, перавышаў 200 млн даляраў у месяц.

Як паведамлялася раней, у канцы ліпеня расійскі «Уралкалій» заявіў аб спыненні экспартных продажаў праз Беларускую калійную кампанію і магчымым зніжэнні цэн на калійныя ўгнаенні. Сітуацыя прывяла да таго, што на сусветным рынку калійных угнаенняў паўстала нявызначанасць, і вытворцы сутыкнуліся з цяжкасцямі пры рэалізацыі сваёй прадукцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?