Наша мужчынская каманда не змагла гэтымі выходнымі пераадолець пэруанскі бар’ер. У высакагорнай Ліме гаспадары кортаў аказаліся на галаву мацнейшымі за беларусаў. Мы трапілі на Пэру, бо ў лютым дома прайгралі швэдам, таму трэба было пацьвярджаць статус каманды з эліты Кубку Дэвіса. Два гады таму такая задача ў Канадзе была выкананая, сёлета – не.

Першы дзень спаборніцтваў скончыўся пераканаўчым трыюмфам пэруанцаў. Мірны і Ваўчкоў прайгралі адпаведна Івану Мірандзе і Люісу Хорне. Аднак пара Ваўчкоў – Мірны была істотна мацней за паўднёваамрэканскі дуэт Сільва – Міранда. Пасьля двух дзён лік быў 2:1 на карысьць гаспадароў.

Вырашальным аказаўся матч двух лідэраў – Мірнага і Хорны. Хаця Макс і змог навязаць цяжкую гульню пэруанцу, аднак канчатковы вынік не на яго карысьць – 4:6, 5:7, 6:4, 6:7. Апошняя гульня ўжо нічога не вырашала, таму замест Ваўчкова на корт выйшаў малады Андрэй Каратчэня, які прайграў рэзэрвісту інкаў Сільве – 4:6, 4:6.

Зборная Беларусі вылецела ў 1-ую Эўра-Афрыканскую групу, зь якой і выйшла ў эліту чатыры гады таму. Найбольшым дасягненьнем нашай каманды за гэты час быў выхад у паўфінал розыгрышу Кубку Дэвіса ў 2004 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?