У сераду мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч будзе служыць у сталічнай катэдры. Пачатак імшы а 18.30.
* * *
21 верасьня Бэнэдыкт XVI вызваліў арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ад пастырскага кіраўніцтва катэдрай Маці Божай у Маскве і менаваў арцыбіскупам Мітрапалітам Менска-Магілёўскім. Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч уваходзіць у спэцыяльную раду па Эўропе пры Генэральным сакратарыяце Сыноду Біскупаў, у Кангрэгацыю па справах духавенства, а таксама ў Папскую Раду «Справядлівасьць і мір». Зьяўляецца віцэ-прэзыдэнтам Эўразійскага аддзяленьня Міжнароднай асацыяцыі рэлігійнай свабоды (МАРС). Валодае беларускай, польскай, расейскай, літоўскай, ангельскай і італьянскай мовамі.