Так затрымлівалі Ганну Шапуцька, якая прыйшла сустрэць Пашла Севярынца. Фота Аксаны Рудовіч.
Каля 9.25 журналістаў, затрыманых падчас сустрэчы Паўла Севярынца, выпусцілі з міліцэйскай дзяжурнай часткі на чыгуначным вакзале. За што ўвогуле затрымлівалі? «За падазроны выгляд» — тлумачылі журналістам у міліцыі.
Затрыманыя былі фотакарэспандэнт «Нашай Нівы» Сяргей Гудзілін, карэспандэнт «Еўрарадыё» Алесь Пілецкі, фотакарэспандэнт Аляксандр Васюковіч, журналіст Барыс Гарэцкі, карэспандэнт БелаПАН Захар Шчарбакоў з калегам. Таксама быў затрыманы сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Віталь Рымашэўскі.
Начальнік мінскай міліцыі Аляксандр Барсукоў папярэдзіў Севярынца, што іх выпусцяць, калі ён хутка з'едзе з вакзала.
0
0
0
0
0
0