У Наваградку, як i па ўсёй краiне, увосень на выходныя гандлююць гароднiнай, саджанцамi, рыбай, капустай, зернем.
Пад загрузку капустай падганяюць i простыя жыгулi, i крутыя iншамаркi. Надыходзiць час яе квасiць, таму бяруць шмат. Некалькi машын гандляроў з брэсцкага рэгіёна, гэта чуваць i па iх гаворцы.
Па свежую рыбу народ ахвотней тоўпiцца, чым па саджанцы. Зерне бяруць неахвотна, гандляры сумнавата чакаюць свайго пакупнiка.
Добрае сонца дабаўляе красак i настрою.





