Наведаўшы прэзентацыю новага кітайскага аўтамабіля Great Wall M4, дарадца па гандлёва-эканамічных пытаннях Пасольства КНР у Беларусі Лю Сюэсун пагадзіўся адказаць на некалькі пытанняў.

 

- Наколькі вялікую ўвагу супрацоўнікі Пасольства Кітая ў Беларусі і асабіста вы - дарадца па гандлёва-эканамічных пытаннях надаюць пытанням продажу і вытворчасці кітайскіх аўтамабіляў у нашай краіне?

 

- Дастаткова вялікую - доля продажаў кітайскіх аўтамабіляў у Беларусі не больш за 3% ад аб'ёму ўсіх продажаў новых машын, а значыць, ёсць прастора для росту. У 2012 годзе таваразварот паміж Кітаем і Беларуссю склаў 1,6 мільёна даляраў. Гаворка не толькі аб экспарце гатовай прадукцыі, але і вытворчасці. Цяпер працуе сумеснае беларуска-кітайскае прадпрыемства БелДжы па зборцы аўтамабіляў Geely. У 2015 годзе ў эксплуатацыю будзе здадзены новы завод, які будуецца на пляцоўцы паміж Барысавам і Жодзіна.

 

Вытворчасць аўтамабіляў - значнае пытанне. У Кітаі рэалізуецца стратэгія «ажыццяўленне кітайскай мары». Яна заключаецца ў росквіце дзяржавы, павелічэнні дабрабыту кожнага грамадзяніна, у шчаслівым жыцці кожнага. Для многіх маладых людзей такі аўтамабіль, як М4, - таксама мара, ажыццяўленню якой дапамагае ваш дылер. Мяркую, што машыны будуць карыстацца добрым попытам на рынку Беларусі.

 

- Чаму зацягнулася з'яўленне ў Беларусі аўтамабіля кітайскага брэнда Zotye, аб пачатках продажаў якога казалі яшчэ ў пачатку года?

 

- Я нічога не ведаю пра такі брэнд - Zotye.

— А на заводзе ў Барысаве па зборцы Geely бываеце?

— Вядома, бо там ідзе сумесная зборка аўтамабіляў, якая ажыццяўляецца беларускімі і кітайскімі спецыялістамі. Быць там, слухаць справаздачы, даведвацца аб новых этапах - гэта мая праца.

— У Барысаў ездзіце, вядома ж, на Geely, сабраным у Беларусі?

- Не, езджу на машыне нямецкага брэнда - BMW.

Я пачынаў працу ў Беларусі два гады таму, тады Geely яшчэ не было. А ў Пекіне канцэрн BMW дае добрую зніжку кітайскім дыпламатам. Таму вырашыў купіць машыну, зробленую ў Германіі.

— Дзіўна, што машына зроблена не ў Кітаі, дзе вырабляецца шмат аўтамабільных брэндаў. Чаму не падтрымліваеце мясцовую вытворчасць уласным прыкладам?

— Калі жыву ў Пекіне, езджу на аўтамабілях кітайскай вытворчасці.

— Завод у Барысаве па вытворчасці Geely - добры інвестыцыйны праект. А якія яшчэ праекты, якія ўвасабляюць сумесна ў беларускай дзяржавай, лічыце значнымі?

— Перш за ўсё, гэта кітайска-беларускі індустрыяльны парк, будаўніцтва якога пачнецца ў Смалявіцкім раёне. Участак выдзелены, ёсць указ прэзідэнта, распрацаваны шэраг ільгот. Хутка мы абмяркуем генплан на ўзроўні міжурадавай камісіі з Кітаем і пачнецца будоўля. Спадзяюся, праз год у парку з'явяцца першыя будынкі і рэзідэнты. У Беларусі вырабляецца бытавая тэхніка (мікрахвалевыя печы), будуецца гасцінічны комплекс «Пекін», які плануецца ўвесці ў эксплуатацыю да чэмпіянату свету па хакеі, ідзе ўзвядзенне жыллёвага масіва Лябяжы ля «Мінск- Арэны».

 

- Ці сочыце за супрацоўніцтвам з беларускімі кампаніямі на тэрыторыі Кітая?

- Так. Такіх кампаній нямала. Да прыкладу, у буйным прамысловым цэнтры Кітая - горадзе Харбін збіраюцца беларускія трактары, камбайны і іншая сельгастэхніка. У Пекіне працуе СП з БелАЗ, ідзе сумесная распрацоўка новых мадэляў грузавікоў з кітайскімі запчасткамі.

- Якім бачыце будучыню аўтамабіляў кітайскіх брэндаў у Беларусі?

- У вас ёсць магчымасці для росту продажаў, Беларусь - еўрапейская краіна, дзе машына ў сям'і - неабходнасць. Узровень жыцця і зарплаты падымаецца, магчымасцяў купіць аўтамабіль усё больш.

- Вось толькі, абвыкшы да машын еўрапейскай якасці, грамадзяне Беларусі пакуль не спяшаюцца перасаджвацца на аўтамабілі кітайскіх брэндаў …

— Трэба час, каб вы даведаліся пра нашу якасць. Беларусь — паўночная краіна з доўгай суровай зімой, мы павінны ўдасканаліць аўтамабілі, каб яны падыходзілі да ўмоў эксплуатацыі ў вашай краіне.

Цяпер кітайскія машыны саступаюць у якасці нямецкаму аўтапраму, але год за годам яны паляпшаюцца, надыдзе дзень — і якасць стане высокай.

Тады і я сяду за руль аўтамабіля кітайскага брэнда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?