Кампанія American Apparel выпусціла каталог адзення для Halloween'13.
На адным з постэраў хлопец Майк трымае рускамоўны зборнік аповесцяў знакамітага беларускага пісьменніка Васіля Быкава.
American Apparel — амерыканская вертыкальна інтэграваная кампанія, якая выпускае і распаўсюджвае вопратку. Брэнд робіць акцэнт на прадукцыі з натуральных тканін і з'яўляецца адным з самых вядомых сярод вытворцаў баваўнянага адзення, уключаючы штаны, футболкі, сподняе, а таксама джынсы і вінтажнае адзенне.
American Apparel належаць больш за тры сотні магазінаў па ўсім свеце, а лік супрацоўнікаў перавышае 11 тыс.





