У Малдове прайшоў другі фестываль этнічных беларусаў «Беларусь — мая Радзіма», прысвечаны Дню беларускай пісьменнасці.

У рамках фэсту адбыліся выставы‑кірмашы прадметаў дэкаратыўна‑прыкладнога мастацтва, жывапісу, вырабаў народных рамёстваў беларускіх майстроў, фотавыставы «Сучасная Беларусь», прэзентацыі кнігі «Лепшыя ўзоры кнігадрукавання Беларусі», прэзентацыі стэнда літаратурных выданняў беларускіх класікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа і літаратурных чытанняў, прысвечаных 125‑годдзю са дня нараджэння паэтаў.

Таксама ў рамках фэсту прайшлі сустрэчы беларускіх дэпутатаў і Беларускага саюза жанчын з прадстаўнікамі парламента і ўрада Малдовы. У Кішынёве, Новых Аненах, Кагуле і Камраце прайшлі канцэрты з удзелам мастацкіх калектываў з Беларусі.

Regions.ru via Еўрапейскае радыё для Беларусі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0