Еўрапейскі суд па правах чалавека ў Страсбургу не змог даць ацэнку расследавання расійскімі ўладамі забойства афіцэраў польскай арміі ў Катыні пад Смаленскам у 1940 г., бо гэта знаходзіцца па-за межамі яго кампетэнцыі.

Страсбург патлумачыў гэтае рашэнне тым, што Расія ратыфікавала Еўрапейскую хартыю аб правах чалавека ў 1998 годзе, а следства праводзілася з 1990 па 2004 год.

У сваёй заяве пазоўнікі — сваякі забітых польскіх вайскоўцаў — сцвярджалі, што расійскія ўлады неэфектыўна правялі расследаванне смерці іх блізкіх.

Акрамя таго, яны патрабавалі прысудзіць ім справядлівую кампенсацыю.

Віна савецкага боку ў гібелі палонных была ўпершыню прызнана Масквой у 1990 годзе, а праз 20 гадоў расійскія ўлады перадалі польскай пракуратуры рассакрэчаныя электронныя матэрыялы па справе.

У 2010 годзе Дзярждума Расіі прызнала катынскі расстрэл злачынствам сталінскага рэжыму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?