21 кастрычніка (панядзелак) у Мінску, каля мемарыяла «Яма», адбылася акцыя памяці, прысвечаная 70-годдзю знішчэння Мінскага гета.

На ёй прысутнічалі міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, прадстаўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Ізраіля Наомі Бен-Амі, старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Леанід Гуляка, пасол Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал, прадстаўнікі яўрэйскай абшчыны, каталіцкай і праваслаўнай цэркваў, паслы шэрагу еўрапейскіх дзяржаў.

Падчас цырымоніі да помніка ахвярам Мінскага гета ў адпаведнасці з яўрэйскай традыцыяй быў ускладзены камень, прывезены з наваколляў Іерусаліма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?