Delfi.lt

Delfi.lt

У аўторак літоўскі парламент прыняў пастанову, згодна з якой прызначыў даты прэзідэнцкіх выбараў і выбараў у Еўрапарламент.

Прэзідэнцкія выбары адбудуцца 11 мая 2014 года, а выбары ў Еўрапарламент — 25 мая, паведамляе Delfi.

Калі для прэзідэнцкіх выбараў спатрэбіцца другі тур, ён супадзе з выбарамі ў ЕП.

У найноўшай гісторыі Літвы, з 1992 г., у адрозненне ад Беларусі, змяніліся некалькі прэзідэнтаў.

Першым пасаду займаў Альгірдас Бразаўскас (1992—1998), затым — Валдас Адамкус (1998—2003, 2004—2009). Абраны ў 2003 г. Раландас Паксас праз год быў змешчаны з пасады з-за грубага парушэння Канстытуцыі. Абавязкі прэзідэнта выконваў тры месяцы Артурас Паўлаўскас.

Даля Грыбаўскайце займае пасаду кіраўніка дзяржавы з ліпеня 2009 г.

У 1920—1930-я прэзідэнтамі Літвы былі Артурас Смятона (1919—1920, 1926—1940), Аляксандрас Стульгінскас (1920, 1922—1926), Казюс Грынюс (1926). Ёнас Стаўгайціс у 1926 г. быў в.а. прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0