Прэзідэнт ЗША Барак Абама падчас прэс-канферэнцыі ў Белым доме ўтрымаў цяжарную жанчыну, якая губляла прытомнасць.
«Я вас трымаю, — супакоіў ён яе і дадаў. — Вось што бывае, калі я кажу занадта шмат».
Жанчына па імені Кэрмел Алісан пазней прызналася, што яна пакутуе на дыябет, і напісала ў твітары: «Дзякуй, @BarackObama, за тое, што мяне злавіў!»