У ходзе аперацыі, праведзенай ваеннаслужачымі Лідскага пагранічнага атрада сумесна з супрацоўнікамі Іўеўскага РАУС (Гродзенская вобласць), у мінулыя выхадныя выяўлены жыхар Іўеўскага раёна, які займаўся самагонаварэннем.
Як паведамілі БелаПАН у прэс-цэнтры Дзяржкампагранвойскаў Беларусі, дома ў правапарушальніка было знойдзена і канфіскавана 75 літраў вадкасці з характэрным пахам самагону, 1,5 тоны брагі, а таксама самагонны апарат, што складаецца з дзвюх ёмістасцей вагой 2 і 5 тон.
Праводзіцца разбор.