Ганаровы Гран-пры кінафестывалю братоў Люм'ер быў уручаны знакамітаму амерыканскаму рэжысёру Квенціну Таранціна…

На ўрачыстасці ў Ліёне: Харві Кейтэль, Квенцін Таранціна, Ума Турман, telerama.fr

На ўрачыстасці ў Ліёне: Харві Кейтэль, Квенцін Таранціна, Ума Турман, telerama.fr

На цырымоніі прысутнічала любімая актрыса мэтра Ума Турман, павіншаваць рэжысёра прыехалі Харві Кейтэль, Цім Рот і прадзюсар, які яго адкрыў, Харві Вайнштэйн.

Таранціна быў у выдатным настроі: «Гэта неверагодны гонар — быць узнагароджаным ў Ліёне, на кінафестывалі, які носіць імёны вынаходнікаў кінематографа.

Што было б, калі б мама і тата братоў Люм'ер не сустрэліся б? Няхай жыве кіно!».

Першы фільм быў зняты ў Ліёне ў 1895 годзе. У 2013-м Квенцін Таранціна вырашыў зрабіць рымэйк «Вялікага прыбыцця цягніка».

У маленькай стужцы пагадзіліся ўдзельнічаць яго сябры — у тым ліку і Харві Кейтэль.

Аператарам-пастаноўшчыкам быў П'ер-Вільям Глен: «Мы ўсе працуем на рымэйкам: прадзюсары, рэжысёры-пастаноўшчыкі, аператары, і здымаем на 35-мм стужку».

У фільме будзе тры непадобныя дублі: паводле стылю, бо ў кожным — жанравыя асаблівасці: меладрама, дэтэктыў, камедыя.

Ролік да даробку Квенціна Таранціна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?