Яна сёння перамагла італьянку Сары Эрані з лікам 7:6, 6:2.

У «Белай групе» разам з Азаранкай і Эрані гуляюць кітаянка На Лі і сербка Елена Янкавіч.

У сераду Вікторыя згуляе з Янкавіч.

У «Чырвонай групе» гуляюць Серэна Уільямс (ЗША), Агнешка Радванска (Польшча), Петра Квітава (Чэхія), Ангеліка Кербер (Германія).

Год таму на выніковым турніры ў Стамбуле Азаранка дайшла да паўфіналу, дзе прайграла Марыі Шарапавай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0