У Расіі Геральдычная рада пры прэзідэнце праверыла сцяг Яўрэйскай аўтаномнай вобласці на наяўнасць у ім прапаганды гомасэксуалізму.

Падставай стаў зварот «пільнай жыхаркі», якая ўгледзела падабенства паміж сцягам ЯАВ з сямі гарызантальных палосаў колераў вясёлкі і вясёлкавым сцягам ЛГБТ-супольнасці.

Геральдычная камісія ў сваім афіцыйным адказе канстатавала адсутнасць якіх-небудзь прызнакаў гей-прапаганды ў сцягу і патлумачыла,

што не кожная выява вясёлкі есць гей-прапагандай.

Да таго ж эксперты адзначылі, што сцяг ЯАВ утрымлівае на адну паласу болей за стандартны варыянт вясёлкавага ЛГБТ-сцяга.

Масавая праверка на наяўнасць гей-прапаганды выяваў з вясёлкаю пачалася пасля прыняцця закона аб супрацьдзеянні прапагандзе гомасэксуалізму сярод непаўналетніх.

Яўрэйская аўтаномная вобласць была на Далёкім Усходзе заснаваная ў 1934 годзе як месца пражывання савецкіх яўрэяў. Сцяг ЯАВ быў зацверджаны ў 1996 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?