Удзельніца Pussy Riot Надзея Талаконнікава, якая абвясціла галадоўку з-за ўмоў утрымання ў мардоўскай калоніі, этапаваная ў калонію ў Чувашыі.
ria.ru
Адбываць астатнюю частку пакарання ўдзельніца панк-гурту будзе ў ВК-2 у горадзе Алатыр.
Раней паведамлялася, што другая асуджаная да рэальнага тэрміну ўдзельніца Pussy Riot Марыя Алёхіна адмовілася ад магчымага змякчэння пакарання з салідарнасці з Талаконнікавай.
У жніўні 2012 г. Надзея Талаконнікава, Марыя Алёхіна і Кацярына Самуцэвіч рашэннем Хамоўніцкага суда Масквы былі прысуджаныя да двух гадоў калоніі агульнага рэжыму за акцыю ў Храме Хрыста Збаўцы. Пазней Самуцэвіч рэальны тэрмін быў заменены на ўмоўны.