Першая карціна беларускага жывапісца Валенція Ваньковіча вярнулася ў Беларусь. ААТ «Белгазпрамбанк» набыў у прыватнага расійскага калекцыянера «Партрэт паэта Тамаша Зана».

Работа стала адзінай карцінай мастака, якая цяпер вярнулася на гістарычную радзіму, паведаміў кіраўнік групы інфармацыі і сувязей з грамадскасцю ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі ААТ «Белгазпрамбанк» Юрый Карпіцкі.

Эксперты Дзяржаўнага Рускага музея, якія даследавалі карціну на прадмет яе сапраўднасці і прыналежнасці пэндзлю Ваньковіча, адзначылі вялікую мастацкую і гістарычную каштоўнасць партрэта.

Як адзначыў Юрый Карпіцкі, з'яўленне гэтай работы ў банкаўскай калекцыі мае асаблівае значэнне яшчэ і таму, што з мноства створаных мастаком твораў толькі невялікая іх частка захавалася ў музеях і прыватных зборах Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Польшчы, Літвы, Расіі. Цяпер і ў Беларусі можна ўбачыць арыгінал работы мастака. Да гэтага часу ў краіне не было ніводнай сапраўднай карціны майстра, таму што многае было вывезена ў іншыя краіны або страчана. Цікава, што карціна з'яўляецца адзіным вядомым сёння жывапісным партрэтам Тамаша Зана.

Новае паступленне ў карпаратыўную калекцыю банка прэзентуюць шырокай аўдыторыі ў час выставы «Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі». Экспазіцыя адкрыецца ў Мінску ў сакавіку 2014 года.

Валянцін Ваньковіч (1800—1842) - адзін з самых вядомых беларускіх мастакоў ХІХ ст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?