У рамках Першынства Беларусі сярод юнакоў 2000 г.н. каманда СДЮШАР-5 Гомеля сустракалася на сваім лёдзе з хлопцамі з Магілёва.
Бойка адбылася ў апошнім перыядзе, — распавёў tut.by другі трэнер гомельскай каманды Васіль Белы. — Пачалося паміж двума спартоўцамі з гульнявых момантаў: адзін зачапіў другога, не саступілі і завязалася бойка.
Спачатку адзін на адзін, потым з лаўкі магілёўцаў хлопцы выбеглі на лёд … Нашы, вядома, не маглі на гэта проста глядзець.
У выніку ў рукапашнай сышліся па пяць хакеістаў з абодвух бакоў. Сутычка працягвалася каля хвіліны — столькі ж доўжыцца відэаролік.
Разбараняць юных спартоўцаў кінуліся суддзі і трэнеры абедзвюх каманд. Абышлося, на шчасце, без цялесных пашкоджанняў.
Гульня скончылася з лікам 6:1 на карысць Гомеля.
У адпаведнасці з хакейнымі правіламі, на удзельнікаў «лядовага пабоішча» будуць накладзеныя штрафы.
Па словах Васіля Белага, ніякіх прэтэнзій адзін да аднаго бакі не маюць: «Усё нармальна, усё разабраліся, усе здаровыя, усё добра. Падобнае час ад часу здараецца. Гэта хакей».