Пацярпелыя дзеці за некалькі секундаў да падзення, фота Надзеі Ярашук, Intex-press.by

Пацярпелыя дзеці за некалькі секундаў да падзення, фота Надзеі Ярашук, Intex-press.by

Выпадак адбыўся ў Баранавічах 20 кастрычніка ў цырку-шапіто. Дзяцей у антракце каталі на арэлях.

Трос раптам абарваўся, і трое дзяцей паляцелі ўніз з вышыні некалькіх метраў. З траўмамі іх даставілі ў гарадскую бальніцу. Сямігадоваму хлопчыку была аказана медыцынская дапамога без шпіталізацыі. 12-гадовай дзяўчынцы не пашанцавала.

Па словах яе мамы Яўгеніі пасля правядзення абследавання падазрэнні медыкаў на пералом хрыбта пацвердзіліся.

У дзяўчынкі зламаныя два хрыбетнікі, ёй нельга рухацца, і невядома, колькі часу дзіця правядзе на бальнічным ложку.

«Учора ў бальніцу прыходзіў дырэктар цырка, спрабаваў са мной паразмаўляць. Але пасля таго, як я даведалася дыягназ, размаўляць з ім я буду толькі ў судзе! Я хачу, каб ён паводле закона адказаў за сваю халатнасць», -- сказала Яўгенія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?