Па справе медыцынскага цэнтра «Экамедсэрвіс» працягваюцца шматлікія экспертызы з прыцягненнем лепшых спецыялістаў у сферы судовай экспертызы,

паведамілі ў Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз.

Да даследаванняў таксама прыцягнуты спецыялісты медыцынскіх устаноў сістэмы Міністэрства аховы здароўя. Больш за ўсё пытанняў па медтэхніцы, якая выкарыстоўвалася ў «Экамедсэрвісе», сказаў суразмоўца.

Варта адзначыць, што, нягледзячы на гэту інфармацыю галоўнага экспертнага цэнтра краіны, 24 кастрычніка ў гутарцы з журналістамі старшыня Следчага камітэта Беларусі Валянцін Шаеў заявіў, што расследаванне завершыцца «гэтымі днямі».

Нагадаем, пацыентка «Экамедсэрвісу», 25-гадовая жыхарка Гродна Юлія Кубарава, памерла 23 красавіка ў 4-й мінскай гарадской клінічнай бальніцы праз чатыры тыдні пасля рынапластыкі, праведзенай па медыцынскіх і эстэтычных паказаннях у «Экамедсэрвісе» (26 сакавіка). Увесь гэты час яна знаходзілася ў коме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?