У новым навучальным годзе мы зноў збіраемся на святую імшу па-беларуску і нашыя традыцыйная беларускія спатканні.

Найбліжэйшая імша адбудзецца 3 лістапада ў айцоў-дамініканаў на Служаве. Імшу будзе цэлебраваць кс. Ірэніюш Копач, які ўжо больш за 20 гадоў з'яўляецца душпастырам супольнасці «Каштоўная перліна» ў мінскім касцёле св. Сымона і Алены.

Імша адбудзецца 3 лістапада ў 14.30 ў кляштары айцоў-дамініканаў (вул. Дамініканская, 2).

Прыходзьце, калі ласка, на некалькі хвілін раней, каб годна падрыхтавацца да літургіі. Сустракаемся ў 14.15 ля ўваходу у кляштар. Калі раптам вы спазняецеся, патэлефануйце, калі ласка: +48-536-948-025.

 

Як заўсёды, пасля імшы адбудзецца інтэграцыйнае спатканне, таму заахвочваем прынесці нешта да гарбаты.

 

Чакаем вас, запрасіце з сабой сяброў і знаёмых!

 

Дадатковая інфармацыя: [email protected], +48-536-948-025.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0