Яшчэ ў верасні, калі садкі працягвалі набор дзяцей, садок з беларускай мовай можна было знайсці ў кожным раёне Мінска.

Аднак праз недабор ахвотных беларускамоўныя групы засталіся толькі ў 10 дзіцячых садках.

Таксама на тэрыторыі Мінска працуюць 2 беларускамоўных садкі. У Ленінскім, Кастрычніцкім і Партызанскім раёне беларускамоўныя групы зніклі.

Групаў мала, усе яны ўкамплектаваныя

Трапіць у беларускамоўную групу ці садок цяжка. Усе групы ўкамплектаваны, у некаторых нават перабор.

Так, у беларускамоўную групу ДДУ №202 «дзяцей возяць з усяго Заводскага раёна».

Абодва беларускамоўныя мінскія садкі перапоўненыя. У ДДУ №534 Фрунзенскага раёна паведамілі, што каб у наступным годзе атрымаць месца ў адной з 12 групаў, неабходна напісаць заяву ў пачатку лютага.

Таму бацькам, што жадаюць адаць дзіця ў беларускамоўную групу, мае сэнс як мага раней скантактавацца з адміністацыяй выбранай установы і абмеркаваць усе моманты.

Афіцыйна амаль кожны садок — беларускамоўны

Цікава, што лічбы Мінадукацыі па дзіцячых дашкольных установах з беларускай мовай навучання не маюць нічога супольнага з рэчаіснасцю.

Паводле афіцыйных звестак камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, у Мінску налічваецца 97 устаноў дашкольнай адукацыі, у якіх «арганізавана работа беларускамоўных груп».

Падчас падрыхтоўкі матэрыялу ва ўпраўленні адукацыі Ленінскага раёна журналісту паведамілі, што толькі ў Ленінскім раёне — 20 дзіцячых садкоў, хоць насамрэч у адзіным садку раёна №101, дзе была беларускамоўная група, цяпер яе няма.

Такая незразумелая арыфметыка існуе таму, што «беларускамоўнай» лічыцца група, у якой раз у тыдзень праходзіць дзень беларускай мовы.

Дзіцячыя дашкольныя ўстановы Мінска, дзе ёсць рэальна беларускамоўныя групы:

Заводскі раён

ДДУ №202 (Партызанскі пр., 85а). Т.: (017) 245-12-92. Працуе група для дзяцей-старшачкоў (5-6 гадоў)

Маскоўскі раён

ДДУ №412 (пр. Газеты Праўда, 64а). Т.: (017) 271-68-47, (017) 271-68-56. Працуе група для дзяцей-меншачкоў (3-4 гады).

ДДУ №473 (Ясеніна, 6/4). Т.: (017) 271-94-06. Працуе група для дзяцей 3-5 гадоў.

Першамайскі раён

ДДУ №273 (Каліноўскага, 89). Т.: (017) 263-06-84. Працуе група для дзяцей-старшачкоў (5-6 гадоў).

ДДУ №522 (Русіянава, 23). Т.: (017) 260-65-01, (017) 260-65-12. Працуе адна група для дзяцей сярэдняга ўзросту (4-5 гадоў).

ДДУ №66 (пр. Незалежнасці, 102а). Т.: (017) 267-60-52, (017) 267-49-05. Працуе адна група для дзяцей сярэдняга ўзросту (4-5 гадоў).

ДДУ№361 (Цікоцкага, 44). Т.: (017) 263-38-28. Працуе адна група ранняга ўзросту (2-3 гады).

Савецкі раён

ДДУ №314 (Багдановіча, 68а). Т.: (017) 334-50-25, (017) 334-25-61. Працуе змешаная група (4-6 гадоў) і група для дзяцей-меншачкоў (3-4 гады).

Фрунзенскі раён

ДДУ №534 (Матусевіча, 59). Т.: (017) 257-76-91. Беларускамоўны садок з 12 групамі.

Цэнтральны раён

ДДУ № 187 (Кахоўская, 64а). Т.: (017) 288-06-71. Беларускамоўны садок з 5 групамі.

ДДУ № 234 (Карастаянавай, 19). Т.: (017) 288-50-75, (017) 233-75-21. Працуе адна група для дзяцей сярэдняга ўзросту (4-5 гадоў).

ДДУ № 503 (Радужная, 4, корп.2). Т.: (017) 250-17-59. Працуе адна група для дзяцей сярэдняга ўзросту (4-5 гадоў).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру