У Бярозе (Брэсцкая вобласць) плануецца пікет за вызваленне палітзняволеных.
Заяўку на яго правядзенне падалі 24 кастрычніка мясцовыя праваабаронцы Сяргей Русецкі, Тамара Шчапёткіна і грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч.
Як паведаміла БелаПАН Шчапёткіна, мэта акцыі — выказаць пратэст у сувязі з утрыманнем у турмах Беларусі палітычных зняволеных і запатрабаваць іх вызвалення.
Гадзіннае пікетаванне плануецца на адзін з дзён лістапада з колькасцю ўдзельнікаў да 10 чалавек.
«Мы падалі заяўку на правядзенне акцыі ў месцы, вызначаным Бярозаўскім райвыканкамам для такіх мерапрыемстваў, — гарадскім стадыёне, — сказала Шчапёткіна. — Але не выключаем таго, што чыноўнікі пад нейкай надуманай прычынай забароняць яе.
Як гэта было, калі мы хацелі правесці пікеты на гэтым жа месцы 4 жніўня за вызваленне палітзняволеных, 10 кастрычніка — супраць прымянення смяротнай кары ў Беларусі».