Група баявых караблёў пакіне Міжземнае мора і вернецца ў ЗША.

Са слоў начальніка штаба ВМС ЗША адмірала Джонатана Грынерта, пададзеных на сайце News Channel 3, група баявых караблёў на чале з авіяносцам «Німіц» ужо выканала сваю баявую задачу і цяпер можа вярнуцца на ціхаакіянскую базу ў Брэмэртан, штат Вашынгтон.

Следам за ёй на атлантычную базу ў Норфолку з баявога дзяжурства ля берагоў Сірыі адправяцца ракетныя эсмінцы «Бэры» і «Грэйвлі», дадае News Channel 3.

У выніку скарачэння вайскова-марской групоўкі ў ЗША застанецца толькі тры баявых караблі ва ўсходнім Міжземнамор'і — эсмінцы «Стаўт» і «Рэмедж» і ракетны крэйсер «Мантэрэй».