У 12 гадзін плануецца ўскладанне кветак да помніка на магіле паэта. Пачатак паэтычнага свята на падворку сядзібы — а 13-ай.

На радзіме паэта ў вёсцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна збяруцца літаратары, прыхільнікі творчасці, землякі. Восьмы раз на падворку роднае хаты паэта будуць гучаць вершы, песні, успаміны.

Возьмуць удзел:

Анатоль Вярцінскі, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Міхась Скобла, Сяржук Сыс, Анатоль Бароўскі, Генадзь Лапацін, Ларыса Раманава, Вальжына Цярэшчанка, Андрэй Мельнікаў і іншыя.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?