З 7 лістапада па маршруце Мінск — Рудзенск будзе курсіраваць 9 пар цягнікоў гарадскіх ліній. Адлегласць ад сталіцы да Рудзенска цягнікі гарадскіх ліній будуць пераадольваць за 48—50 хвілін.
На ўчастку Мінск — Рудзенск таксама будзе курсіраваць 25 пар цягнікоў рэгіянальных ліній эканом-класа.
Акрамя таго, з 7 лістапада Беларуская чыгунка прызначыла дадатковы цягнік рэгіянальных ліній бізнес-класа № 812/811 па маршруце Мінск — Бабруйск.