У Магілёве ў выніку пажару 24 кастрычніка на тэрыторыі прыватнага дома згарэлі два пасажырскія аўтобусы і пашкоджаны чатыры легкавыя аўтамабілі. Пацярпелых няма.
Паведамленне пра ўзгаранне на вуліцы Пелагееўскай паступіла ў Магілёўскі гарадскі аддзел МНС у 20.45. «Пасля прыбыцця першага падраздзялення адбывалася адкрытае гарэнне ў салонах двух аўтобусаў. Аўтобусы «Івека» 1987 і 1998 гадоў выпуску належаць прыватнаму ўнітарнаму прадпрыемству «Альта-тур», — паведамілі БелаПАН у Магілёўскім абласным упраўленні МНС.
Пажар закрануў усе транспартныя сродкі, што стаялі на невялікай пляцоўцы, знішчыўшы салоны ў двух аўтобусах і пашкодзіўшы пакрыцці чатырох легкавых аўтамабіляў.
Прычына пажару ўстанаўліваецца.