У сувязі з душпастырскай неабходнасцю і рэальнай магчымасцю, пасля кансультацый са святарамі сталіцы і зыходзячы з рэальнай сітуацыі, дэкрэтам Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ўведзены новы падзел на парафіі ў Мінску. Таксама Мінск падзелены на два дэканаты: Мінск-Захад і Мінск-Усход, паведамляе catholic.by.

У дэканат Мінск-Захад увайшлі парафіі: Імя Найсвяцейшай Панны Марыі, Найсвяцейшай Тройцы (Св. Роха) на Залатой Горцы, Святых Сымона і Алены, Узвышэння Святога Крыжа (Кальварыя), Св. Антонія (Малінаўка), Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Сухарава), Маці Божай Будслаўскай (Каменная Горка), Св. Яна Евангеліста і св. Максімільяна Кольбэ (Кунцаўшчына), Свв. Апосталаў Пятра і Паўла і св. Яўгена дэ Мазэно, а таксама парафія Багародзіцы Апякункі сем'яў у п. Ждановічы і парафія Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў г. Заслаўе.

У дэканат Мінск-Усход увайшлі парафіі: Маці Божай Ружанцовай (Лошыца), Святога Духа (Чыжоўка), Св. Яна Хрысціцеля (Серабранка), Божага Цела, Хрыста Збаўцы (Шабаны), Св. Францішка Асізскага (Уручча), Св. Андрэя Апостала і св. Леапольда Мандзіча (Уручча), парафія Маці Божай Ларэтанскай (м-н Сокал), а таксама парафія Св. Міхала Арханёла ў п. Гатава, парафія Маці Божай Зоркі Евангелізацыі ў в. Сініло, парафія Найсвяцейшай Панны Марыі Успамогі хрысціянаў у п. Бараўляны, парафія Св. Мацвея ў в. Раўбічы.

Раней Мінск дзяліўся на пяць дэканатаў: Архікатэдральны (11 парафій), Залатагорскі (13 парафій), Серабранкаўскі (16 парафій), Кальварыйскі (7), Паўднёва-Заходні (10) і ўсяго налічваў 57 парафій.

Як бачна колькасць парафій зменшана да 23, гэта больш чым у два разы.

У сувязі з дзяленнем Мінска на два дэканаты прызначаны два новыя дэканы.

Дэканам дэканату Мінск-Захад стаў кс. Уладзіслаў Завальнюк, дэканам Мінск-Усход — кс. Ян Крэміс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0