Пасьля паражэння тэніснай зборнай Беларусі ад каманды Перу ў самы бліжэйшы час чакаецца «разбор палётаў і раздача сланоў» для нашых тэнісных функцыянераў.

Як стала вядома карэспандэнту Пагоні з інфармаванай крыніцы, пасля паражэння тэніснай зборнай Беларусі ад каманды Перу ў самы бліжэйшы час чакаецца «разбор палётаў і раздача сланоў» для нашых тэнісных функцыянераў.

Спецыялісты неаднаразова адзначалі, што гульня з перуанцамі для беларусаў надзвычай важная, а пройгрыш адкіне нашых спартоўцаў у глыбіні Еўра‑Афрыканскай зоны, з якой доўгі час не маглі выкараскацца тады яшчэ маладыя Уладзімір Валчкоў і Максім Мірны.

І адна справа, калі мы ў гасцях прагралі зборнай ЗША (хоць і пасля гэтага на галовы асобных трэнераў вылілі вёдры бруду), і іншая — перуанцам.

— Нічога асаблівага ў пройгрышы няма і было б глупствам шукаць вінаватых, — кажа адзін з былых капітанаў зборнай Беларусі Андрэй Бяссонаў. — Проста час Мірнага і Валчкова сыходзіць, а маладое пакаленне — таленавітае, але яшчэ не падрыхтавана да матчаў такога ўзроўня. Існуе «дзірка» паміж зменай пакаленняў, якую, на жаль, схаваць немагчыма. Таму трэба ўспрымаць сітуацыю такой, якая яна ёсць.

Тым не менш, па нашай інфармацыі, ужо дадзены загад разабрацца ў паражэнні нашай зборнай і па неабходнасці пакараць вінаватых. Цікава, з каго пачнуць? Можа са старшыні Асацыяцыі тэніса, які яшчэ і мэр горада, Паўлава?

Алесь Заблоцкі, «Пагоня»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0