21 кастрычніка ва ўзросце 27 гадоў памёр беларускі гангста-рэпер Міця Аўчыннікаў, чый праект Jah#ponica напраўду ўзарваў інтэрнэт.

фота са старонкі ў vk.com

фота са старонкі ў vk.com

Рэч у тым, што першыя два альбомы Аўчыннікаў запісаў у калоніі пад Магілёвам. Сярод іншага, на альбомах можна пачуць і беларускамоўныя песні.

Аднак не толькі турэмным (а тут гаворка ідзе менавіта пра турэмную музыку, вельмі далёкую ад так званага цяперашняга шансона) рэпам быў вядомы Аўчыннікаў: пасля вызвалення ён паспеў папрацаваць у розных жанрах ад рэгэй да фанка. Аўчыннікаў стварыў гурты Moon Baby і The RACEMENT.

Калегі Аўчыннікава па апошнім гурце абяцаюць выпусціць усю тую музыку, што засталася невыдадзенай пры жыцці рэпера.

Прычыны смерці не называюцца.

Паслухаць творчасць Міці Аўчыннікава можна тут (асцярожна, нецэнзурная лексіка!)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?