• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Грамадства
Фота 2 з 6

 Фота з архіва Дзмітрыя Хархаля.

25.10.2013 / 17:39

«Самае надзвычайнае, што я яшчэ жывы». Інтэрв’ю са смяротнікам

Амаль 11 гадоў таму, у 2003, у Беларусі ўпершыню адмянілі смяротны прысуд — замянілі на 15 гадоў калоніі. І да апошняга часу гэта быў адзіны за ўсе гады незалежнасці выпадак адмены смяротнага прысуду.

Фота з архіва Дзмітрыя Хархаля.

 Фота з архіва Дзмітрыя Хархаля.

 Фота з архіва Дзмітрыя Хархаля.

 Фота з архіва Дзмітрыя Хархаля.

 Фота з архіва Дзмітрыя Хархаля.

 Фота з архіва Дзмітрыя Хархаля.

Еўрарадыё вырашыла даведацца пра лёс гэтага чалавека і па магчымасці — адшукаць яго. Ці выжыў ён пасля вынясення яму смяротнага прысуду, ці не страціў розум? Высветлілася, што ён не толькі жывы, але і… ужо на свабодзе!

У адміністрацыі калоніі, дзе адбываў пакаранне за забойства двух чалавек Дзмітрый Хархаль, распавялі, што ён выйшаў амаль год таму па амністыі — не дасядзеўшы 1 года да прызначанага судом 15-гадовага тэрміну.

Апроч таго, у калоніі распавялі, што Дзмітрый быў дысцыплінаваным зняволеным, праблем з ім адміністрацыя не мела. Самастойна вучыў англійскую мову і добра гуляў у шахматы. Дзе ён зараз — у калоніі адказаць не змаглі. Але мы яго знайшлі ў сацсетках. Па фразе: «Самае надзвычайнае, што я яшчэ жывы»…

Даведка: Дзмітрый Хархаль, 1970 года нараджэння, быў арыштаваны 17 верасня 1997 года па падазрэнні ў забойстве 3 лістапада 1994 года двух жыхароў Мінска — Ірыны Пучкоўскай і Аляксандра Грабёнкіна. Да гэтага Харахаль ужо быў двойчы асуджаны: у студзені 1987 года за рабункі ў Маскве на 3 гады з адтэрміноўкай на 2 гады і у снежні 1988 года на 5 гадоў за крадзяжы ў Мінску. За забойства двух чалавек суд асудзіў Дзмітрыя Хархаля на смерць, але ў 2003 годзе замяніў смяротнае пакаранне на 15 гадоў калоніі.

Еўрарадыё: У 2003 годзе суд адмяніў вам смяротнае пакаранне, замяніўшы 15 гадамі калоніі. Але перад гэтым вы год прывялі ў камеры смяротнікаў. Ці сталася для вас нечаканым такое рашэнне суду?

Дзмітрый Хархаль: У маім выпадку гэта было даволі прадказальна — я чакаў гэтага. Бо перад тым, як было прынятае такое рашэнне Прэзідыумам Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь, я звярнуўся у апошнюю інстанцыю — Камітэт па правах чалавека пры ААН.

У мяне і без таго былі важкія юрыдычныя падставы меркаваць, што ўсё ж такі я выйграю гэтую справу, да гэтага дадалася падтрымка Камітэта.

Таму было прынятае ўладамі Беларусі рашэнне наконт змянення меры… Як там тое рашэнне прымалася — мне не вядома, я кажу толькі пра факты.

Еўрарадыё: Але абвінавачванне ў забойстве двух чалавек з вас не знялі — гэта была проста змена меры пакарання?

Дзмітрый Хархаль: Так, проста змянілі меру пакарання.

Еўрарадыё: Паводле матэрыялаў справы, вы адразу прызналіся ў забойстве двух чалавек, але потым заявілі, што насамрэч вы не забівалі. Прайшоў час: можаце зараз сказаць, што было насамрэч? Чаму прызналіся, а потым адмовіліся ад сваіх жа прызнанняў?

Дзмітрый Хархаль: Я не буду гаварыць на гэтую тэму, бо зараз гэта ўжо не мае для мяне ніякага сэнсу. І варушыць мінулае….

Еўрарадыё: Я да таго — ці лічыце вы сябе вінаватым?

Дзмітрый Хархаль: Пытанне не зусім канкрэтызаванае: паняцце віны — складанае пытанне. Гэта вам не паняцце метра, дзе ўсе аднолькавыя ў сваім разуменні гэтага паняцця. А тут… Пытанне ў тым — наколькі вінаваты? Так, сапраўды, я вёў супрацьпраўны лад жыцця і я сапраўды здзейсніў шэраг учынкаў, даволі дзёрзкіх і сур’ёзных, але: вінаваты да якой ступені?. Вось у гэтым моманце не зусім канкрэтызаванае ваша пытанне. Але, адказваючы на яго, я адкажу так: па вялікім рахунку, на самае цяжкае пакаранне я быў асуджаны без віны і без доказаў. Доўга тут можна…

Еўрарадыё: Але прагучалі словы: «Асуджаны без віны» — так было ці не забойства вамі двух чалавек?

Дзмітрый Хархаль: Я не вінаваты ў самім забойстве. Разумееце, вышэйшую меру пакарання мне прысудзілі менавіта за тое, што я пазбавіў жыцця двух чалавек. Але ў рэчаіснасці гэтага не было!

Справаводства ў дачыненні да мяне цягнулася амаль 6 гадоў. І калі менавіта ў дачыненні да гэтага эпізоду стала зразумела, што суд і следства «буксуюць», то і суддзю замянілі па маім хадайніцтве, і некалькі разоў гэты эпізод накіроўваўся на дадатковае расследаванне.

Калі вам цікавае маё меркаванне, то скажу. З аднаго боку — справа павінна быць завершаная, а з другога боку — ёсць канкрэтны чалавек, на якога ўсё можна спісаць.

Вось так у дадзеным выпадку і спрацавала наша правасуддзе. Гэта маё меркаванне.

Еўрарадыё: Звычайна для таго, каб асудзіць чалавека і выканаць прысуд, дастаткова прызнання чалавекам сваёй віны. А ў вашым выпадку эпізод дадаткова некалькі разоў расследавалі…

Дзмітрый Хархаль: Падчас першых паказанняў я насамрэч сказаў, што вось гэта і гэта зрабіў я. Мяне папрасілі паказаць, як я гэта зрабіў — я паказаў пад відэазапіс.

Адразу праводзіцца судмедэкспертыза, эксперт дае цьмянае заключэнне: «Такое быць магло».

Але падчас судовага працэсу стала відавочна нават сляпому, што так быць проста не можа. З-за гэтага справу некалькі разоў накіроўвалі на дарасследаванне, потым праводзяць комплексную экспертызу, калі некалькі прафесіяналаў разглядаюць менавіта гэты эпізод і вырашаюць, магло так быць ці не магло.

І яны пацвярджаюць: так, як казаў гэта я, быць НЕ МАГЛО! Атрымліваецца, што, з аднаго боку, я сказаў, што гэта я зрабіў так і так, а з другога боку — судмедэксперты сказалі, што такога быць не магло. Суд прымае рашэнне: усё адно вінаваты — расстраляць!

Еўрарадыё: Была інфармацыя ў СМІ, якую вы нібыта распавялі свайму адвакату, што да вас вельмі жорстка ставіліся ахоўнікі падчас вашага знаходжання ў камеры смяротнікаў, здзекаваліся… Гэта сапраўды было?

Дзмітрый Хархаль: Ведаеце, прыемнага там мала было — я не хачу гэта ўсё ўзгадваць і на гэтую тэму гаварыць.

(Паводле інфармацыі праваабаронцаў-вясноўцаў, Дзмітрый Хархаль распавядаў свайму адвакату, што, пакуль ён знаходзіўся ў камеры смяротнікаў, турэмныя назіральнікі яго білі. Пасля кожнага збіцця прымушалі яго казаць «вялікі дзякуй».

Паводле слоў адваката, некалькі разоў Хархаля выводзілі з камеры і прымушалі паўзці ў ванную, але мыцца не дазвалялі).

Еўрарадыё: Якое стаўленне да вас было ў калоніі?

Дзмітрый Хархаль: Звычайнае, як і да ўсіх. Адзінае, што мне не спадабалася, — сама сістэма, якая не дазволіла мне скарыстацца правам умоўна-датэрміновага вызвалення.

Я хацеў гэтага, імкнуўся, рыхтаваўся да новага жыцця. Рэчаіснасць пацвярджае, што я да яго гатовы: я вызваліўся і спакойна ўліўся ў грамадства, без нічыёй дапамогі.

А людзі проста тупа не выпускалі мяне, у нейкія гульні гулялі, нейкія парушэнні вешалі. Проста адстойвалі свой пункт гледжання, свой зад перастрахоўвалі. А ў выніку гэта ўсё выліваецца ў пяць гадоў страчанага жыцця. Вось гэта мне не спадабалася.

Еўрарадыё: У адміністрацыі калоніі, дзе вы адбывалі пакаранне, мне расказалі, што праблем з вамі не было, паводзілі сябе добра і самастойна вучылі англійскую мову — вывучылі?

Дзмітрый Хархаль: У той ступені, у якой яна мне патрэбная — так. Чытаю і перакладаю свабодна, але размоўнай практыкі там не было. Але пакуль я працую не ў Еўропе, а ў Расіі, і мне гэтага хапае.

Еўрарадыё: Вы сказалі «пакуль працую не ў Еўропе» — збіраецеся пераехаць у Еўропу?

Дзмітрый Хархаль: Я славянін — тут нарадзіўся і тут хачу памерці. Іншая справа, што папрацаваць можна там, дзе добра плацяць. Дзе добра плацяць, там і працуем! Пакуль гэта тут — у Расіі. А калі атрымаецца «зачапіць» яшчэ больш высокааплатную працу — будзем працаваць там.

Еўрарадыё: Як вы ставіцеся да адмены смяротнага пакарання?

Дзмітрый Хархаль: На маю думку, гэта пакаранне не мае сэнсу. Бо яно ніякім чынам нікога не палохае, нікога не спыняе.

Мне падаецца, што яно ёсць, што яго няма — ніякай розніцы. Ёсць больш суровыя пакаранні. А з улікам таго, што ёсць вялікая верагоднасць памылкі, то я за адмену такога пакарання.

Еўрарадыё: Што вы адчулі, калі пачулі смяротны прысуд — усё жыццё перад вачыма прамільгнула?

Дзмітрый Хархаль: У мяне не было ніякіх звышнатуральных з’яў, нічога не мільгала. Я адчуваў непрацяглы час моцны стрэс. Але потым мне ўдалося з ім псіхалагічна справіцца і далей, хоць і было цяжка псіхалагічна, але ўсё было зразумела і спакойна. Змагаліся, перамаглі і дзякуй Богу.

Еўрарадыё: Якім быў у той перыяд, калі вы былі смяротнікам, самы цяжкі момант?

Дзмітрый Хархаль: Людзей з такім прысудам, які быў у мяне, вывозяць у суд касацыйнай інстанцыі. Яны маюць магчымасць асабіста выказаць суду сваю версію.

Гэта быў самы цяжкі момант. Я разумеў, што буду хвалявацца, але ведаў — на выступ я маю толькі дзве хвіліны. Таму ўсю сваю прамову я адрэпетаваў па гадзінніку.

Дык вось гэтыя тры прафесійныя судзі пад старшынствам Федарцова, здаецца, не сталі мяне нават слухаць. Дакладней, старшыня суда нават не стаў нічога слухаць — проста перабіў мяне і не стаў слухаць гэтыя дзве хвіліны!

Мне падаецца, я не выглядаю інфантыльным чалавекам і так, а там ўсё было пралічана, напісана, завучана — усё было зразумелым і ясным.

А атрымліваецца, што гэта працэдура нічога не вырашае — гэта не больш чым фармальнасць! На практыцы гэта не працуе!!! Прынамсі, у маім выпадку гэта не спрацавала — мяне нават не выслухалі.

Еўрарадыё: У сваім «аўтапартрэце» на старонцы ў сацсетках у адказ на пытанне «Самае надзвычайнае адкрыццё для мяне» вы напісалі: «Я яшчэ жывы». Калі не казаць пра рашэнне суда і адмену смяротнага пакарання, то дзякуючы чаму вы «яшчэ жывы»?

Дзмітрый Хархаль: Найперш, дзякуючы таму, што ў мяне была падтрымка з дому — вельмі мне дапамагла маці і маральна, і фізічна. Апроч таго, адвакат паслядоўна і верна дапамагала мне.

Ну, і як быў вынесены прысуд, я не апусціў рукі і папрасіў адваката прынесці мне шэраг дакументаў, пасля вывучэння якіх я знайшоў юрыдычны лом, якому супраціўляцца законным шляхам было немагчыма.

Дзякуючы гэтаму лому і ўмяшальніцтву Камітэта па правах чалавека я і вылез. Бо калі ад пачатку мае довады, мой лом проста праігнараваны, то пасля таго, як пачалі задаваць пытанні больш важкія людзі, ім нейкую бязглуздзіцу нельга было напісаць.

Еўрарадыё: У выпадку з абвінавачанымі ў здзяйсненні выбуху ў мінскім метро зварот у Камітэт па правах чалавека ААН не дапамог — смяротны прысуд у дачыненні да Канавалава і Кавалёва выканалі. У чым розніца паміж вашым і гэтым выпадкам?

Дзмітрый Хархаль: З аднаго боку, тая справа была вельмі рэзананснай. З іншага, мне ў пэўнай ступені пашэнціла — мая справа не была рэзананснай, да яе не было вялікай увагі ні з боку ўладаў, ні з боку грамадства.

Да ўсяго, улады нашы не абавязаны прыслухоўвацца — рашэнні Камітэта па правах чалавека маюць рэкамендацыйны характар. Наша краіна валодае суверэнітэтам і на сваёй тэрыторыі мае права паступаць так, як ёй таго захочацца.

Безумоўна, не зусім зразумела, як краіна, якая з’яўляецца не толькі сябрам ААН, але і сузаснавальнікам гэтай арганізацыі і дэлегавала ёй частку паўнамоцтваў, не выконвае правілы, за якія выступае…

Вяртаючыся да справы па тэракце ў метро, то яна была вельмі маштабнай, і Аляксандр Рыгоравіч прымаў рашэнне па ёй адзін і яму не патрэбнае было нічыё меркаванне.

Еўрарадыё: Што гэта за «лом», дзякуючы якому вы змаглі дамагчыся адмены смяротнага прысуду?

Дзмітрый Хархаль: Мяне затрымалі на тэрыторыі Расіі і пераправілі ў Беларусь без працэдуры экстрадыцыі — паводле спрошчанай працэдуры.

Паміж нашымі краінамі ёсць адпаведная Дамова. Тым не менш Расія — гэта іншая краіна, там іншыя законы. У гэтай базавай дамове быў закладзены такі прынцып: калі беларусы патрабуюць выдаць чалавека, то яны спачатку інфармуюць расійскіх праваахоўнікаў — хто, што і навошта, а тыя ўжо прымаюць рашэнне.

Калі пасля перамяшчэння да чалавека ўзніклі пытанні, то ўсё адно — спачатку інфармуюць расіян, яны даюць дазвол, і толькі пасля таго любыя працэсуальныя дзеянні набываюць законнасць. У маім выпадку гэта не было зроблена.

І таму ўся доказная база па гэтым эпізодзе (забойства двух чалавек. — заўв. Еўрарадыё) і па некаторых іншых — не больш як туалетная папера.

Дазволу Расіі не было! А атрымаць яго заднім чыслом нельга. Карацей, жыццё паказала, што калі ўзнікае неабходнасць, то можна «пабадацца» з любымі прафесіяналамі.

Проста трэба вельмі захацець і прыкласці пэўную колькасць працы. Выбачайце, я больш не магу працягваць размову…

***

Даведка Еўрарадыё: З 1990 па 2011 год да вышэйшай меры пакарання ў Беларусі былі прысуджаныя 324 чалавекі. Паводле звестак дэпартамента выканання пакаранняў МУС, за апошнія гады колькасць смяротных прысудаў зменшылася. У канцы 1990-х гадоў суды выносілі па 30-40 смяротных прысудаў штогод. У 2000-я сітуацыя выглядае наступным чынам: 2001 — 7 прысудаў, 2002 — 4 прысуды, 2003 — 4, 2004 —2, 2005 — 2, 2006 — 9, 2007 — 4, 2008 — 1, 2009 — 2, 2010 — 1, 2011 — 2.

Зміцер Лукашук, Еўрарадыё

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Вальфовіч: Каля 300 чатаў прызнаныя экстрэмісцкімі
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка
Палітыка і грамадства
«Ёсць небяспека, што праз год адменяць і малако, і грошы». Што не так са зменамі ў Працоўны кодэкс
У Еўрасаюзе дазволілі прышчапляць ад каранавіруса дзяцей ад 5 да 11 гадоў
Настаўніка Аляксея Мінава асудзілі да трох гадоў «хіміі» за ўдзел у жнівеньскіх пратэстах
Праз пратэст пракуратуры жанчыне за каментарый прысудзілі рэальную «хімію» замест хатняй
Рэйс з Мінска для мігрантаў перанеслі на нявызначаны тэрмін па просьбе МЗС Ірака
У Славакіі ўведзены жорсткі двухтыднёвы лакдаўн нават для прышчэпленых
Суд па справе ўзлому камп'ютарнай сістэмы Мінгарвыканкама зрабілі закрытым
Усяго патроху
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Ляльку, створаную ў 1929 годзе па вобразе 3-гадовай тады яшчэ прынцэсы Лізаветы, прададуць на аўкцыёне
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Рэцэпт на выходныя: тры стравы з авакада
«Выдалілі з-за маёй грамадзянскай пазіцыі». Аляксандра Патліса перадумалі запрашаць на канцэрт памяці Мулявіна
Спорт
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
З галамі гэтага футбаліста звязваюць праклён. У суботу ён двойчы забіў беларусам 
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Галоўнае
Вальфовіч: Каля 300 чатаў прызнаныя экстрэмісцкімі
Праект абноўленай Канстытуцыі ў першай палове снежня прадставяць на грамадскае абмеркаванне
Дзяржсакратар Рады бяспекі расказаў аб ініцыятыве СК завочна прыцягваць грамадзян да крымінальнай адказнасці
Кіраўнік Еўракамісіі паабяцала 200 млн еўра Польшчы, Літве і Латвіі на ахову межаў
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Усяго патроху
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх