У першыя дні гэтага тыдня ў Беларусі будзе захоўвацца сухое надвор’е, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава. Паводле слоў спецыяліста, у ранішнія часы дзе-нідзе будуць згушчацца туманы, тэмпература паветра ўначы чакаецца ў межах 2-10 градусаў цяпла, месцамі на глебе не выключаны слабыя замаразкі ад нуля да мінус 3 градусаў. Дзённая тэмпература дасягне плюс 14—20 градусаў. У сярэдзіне тыдня не выключаны невялікія кароткачасовыя дажджы, пераважна на паўднёвым усходзе рэспублікі. Пры гэтым тэмпература паветра ў начны час павысіцца да 6-12 градусаў цяпла, а дзённая будзе вагацца ад 13 да 20 градусаў вышэй за нуль. Бабіна лета пасля невялікага перапынку прадоўжыцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?