Платформу на мінскім чыгуначным вакзале, з якой а 18.50 мае адправіцца вечаровы цягнік на Вільню, ачапілі людзі ў цывільным з рацыямі. Усіх, хто заходзіць на платформу, здымаюць на відэа.

Пра гэта ГА «БАЖ» паведамілі ў 18.05 калегі, што павінныя ехаць гэтым цягніком.

26-27 кастрычніка ў літоўскай сталіцы мае адбыцца Трэці Беларускі праввабарончы форум, у якім бярэ ўдзел больш за 150 удзельнікаў з Беларусі — прадстаўнікоў больш як 20 арганізацый, у тым ліку і ГА «БАЖ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?