Найстарэйшая футбольная арганізацыя свету — Англійская футбольная асацыяцыя — адзначае 150-гадовы юбілей.

Яна была заснавана ў Лондане 26 кастрычніка 1863 года.

Тады ў асацыяцыю ўвайшлі 11 футбольных клубаў і школ, якія ўзгаднілі правілы для гульні. У 1871 г. быў заснаваны Кубак Англіі — найстарэйшы футбольны турнір свету, а чэмпіянат Англіі стартаваў у 1888 г.

Сёння на ўрачыстасці, прысвечаным юбілею, будзе прадэманстравана кніга, у якой 150 гадоў таму былі запісаныя 13 правілаў гульні ў футбол.

Прынц Уільям, які з'яўляецца прэзідэнтам Англійскай футбольнай асацыяцыі, у відэазвароце заявіў, што футбол, які распаўсюдзіўся па ўсім свеце, стаў сілай, якая прыносіць шмат дабра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?