Першы п'яны «паўторнік» у краіне, які панясе крымінальную адказнасць з улікам змяненняў у заканадаўства, быў затрыманы ўначы 26 кастрычніка ў Брэсце.

«У 3.10 ночы 26 кастрычніка інспектары ДПС спынілі Audi 90, за рулём якой знаходзіўся 29-гадовы работнік адной з устаноў аховы здароўя, жыхар Брэста. Ён быў пазбаўлены правоў у гэтым годзе за нецвярозае кіраванне, а гэтым разам медыцынскі агляд паказаў 1,1 праміле», — паведамілі ў ДАІ Брэста.

Аўтамабіль Audi 90, які належыць кіроўцу, змешчаны на штрафстаянку да суда. Матэрыялы перададзеныя ў Следчы камітэт для завядзення крымінальнай справы паводле арт. 317 заўв. КК РБ.

Нагадаем, калі кіроўца затрыманы п'яным на працягу года пасля таго, як ужо быў аформлены за «п'янку», — панясе адказнасць па арт. 317 заўв. КК РБ.

Менавіта яе санкцыя прадугледжвае — у адпаведнасці з уступіўшымі 24 кастрычніка ў сілу зменамі — канфіскацыю аўтамабіля, на якім было здзейснена гэта злачынства (па-за залежнасці ад таго, каму ён належыць, за выключэннем выпадкаў угону), плюс абмежаванне або пазбаўленне волі на тэрмін да 2 гадоў са штрафам і пазбаўленнем правоў.

Раней паведамлялася, што ў першы дзень уступлення паправак у сілу (24 кастрычніка), былі затрыманыя ў Беларусі 77 п'яных кіроўцаў, праўда, усе трапіліся ўпершыню.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?