Дзеючы прэзідэнт Міхаіл Саакашвілі, які знаходзіўся на гэтай пасадзе два тэрміны, па законе больш балатавацца не можа, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Па дадзеных сацапытанняў, асноўная барацьба разгорнецца паміж кандыдатам ад кіруючай кааліцыі «Грузінская мара» Георгіем Маргвелашвілі, прадстаўніцай партыі «Дэмакратычны рух — Адзіная Грузія» Ніно Бурджанадзэ і паплечнікам Саакашвілі па партыі «Адзіны нацыянальны рух» Давідам Бакрадзэ.

Галасаванне будзе доўжыцца да 20:00. Канчатковыя вынікі павінны быць абвешчаныя на працягу 20 дзён пасля галасавання.

Грузінскія законы не прадугледжваюць парога яўкі выбаршчыкаў на выбарах прэзідэнта. Калі ні адзін з кандыдатаў не набярэ 50 % галасоў, то будзе прызначаны другі тур.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?