На заводзе ААТ «МАЗ» ратавальнікі выцягнулі з канвеера рабочага, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на памочніка начальніка Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталя Дэмбоўскага.
Няшчасны выпадак здарыўся ў 9.30 у цэху мастоў ААТ «МАЗ « па вуліцы Сацыялістычная, 2.
Слесара 1981 г.н. вызвалілі ратавальнікі пры дапамозе спецыялізаванага гідраўлічнага інструмента.
Брыгада хуткай дапамогі даставіла мужчыну ў шпіталь з дыягназам « траўматычная ампутацыя абедзвюх канечнасцяў».
0
0
0
0
0
0