У 2007 годзе Аляксандр Лукашэнка падпісаў план мерапрыемстваў па рэалізацыі піяр-акцыі «Ірына Дарафеева — твар Беларусі». Гэты «тытул» быў прысвоены спявачцы на 6 гадоў.

«Аляксандр Рыгоравіч зарыентаваў нас на стварэнне прадукту еўрапейскага ўзроўню», — сказаў «Салідарнасці» прадзюсар Юрый Саваш.

З «прадуктам еўрапейскага ўзроўню» атрымалася не вельмі. Ва ўсякім выпадку, у Еўропе Дарафеева і па гэты дзень, мякка кажучы, не занадта запатрабаваная.

Таму спявачка падзарабляе ўдзелам у рэкламе кампаніі, якая займаецца вырабам і ўсталёўкай вокнаў.

Цікава, што аўтары відэа прайшліся па якасці работ айчынных будаўнікоў: «Ірына Дарафеева жыве ў новабудоўлі. Тыпавыя рамы пачалі скразіць…» Якасць роліка, зрэшты, таксама пакідае жадаць шмат лепшага.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру