Секунда да катастрофы. Скыншот з відэа, зробленага рэгістратарам аўтобуса.

Секунда да катастрофы. Скыншот з відэа, зробленага рэгістратарам аўтобуса.

Фота gaigrodno.by.

Фота gaigrodno.by.

Фота gaigrodno.by.

Фота gaigrodno.by.

Фота gaigrodno.by.

Фота gaigrodno.by.

Аўтобус з 47 пасажырамі выехаў з аўтавакзала Скідаля і, праехаўшы развязку, выязджаў на аўтадарогу М6 у напрамку Мінска. Кіроўца легкавога аўтамабіля з'язджаў з аўтадарогі «Мінск-Гродна» ў накірунку Мастоў.

Паводле папярэдняй інфармацыі, ён няправільна выбраў хуткасць, у выніку страціў кіраванне, і машыну панесла на сустрэчную, паведамляе сайт ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці.

Удар быў настолькі моцным, што легкавік перастаў нагадваць аўтамабіль сваёй маркі.

Усе чацвёра з легкавіка атрымалі сур'ёзныя траўмы, двое з іх (кіроўца і дзяўчына, якая сядзела на заднім пасажырскім сядзенні) знаходзяцца ў рэанімацыі.

Вядома, што гаспадар «Опеля» прадаваў свой аўтамабіль, і за руль сеў будучы ўладальнік. Яны накіроўваліся ў Ваўкавыск здымаць аўтамабіль з уліку.

Пасажыры міжгародняга аўтобуса па медыцынскую дапамогу не звярталіся. У легкавым аўтамабілі з чатырох быў прышпілены толькі пасажыр, які знаходзіцца на пярэднім пасажырскім сядзенні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?