Пры падрыхтоўцы да правядзення чэмпіянату свету па хакею 2014 года ў Мінску неабходна клапаціцца не толькі аб стварэнні матэрыяльнай базы, але і падрыхтоўцы адпаведнага персаналу.

Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч у ходзе пасяджэння Прэзідыума Савета Міністраў.

«Чэмпіянат свету, які пройдзе ў Беларусі ў наступным годзе, гэта знакавае мерапрыемства для нашай краіны, - падкрэсліў прэм'ер. - Гэта не толькі спартыўны форум».

«Працаваць павінны ўсе!» - падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.

Ён адзначыў, што Савет Міністраў аператыўна прымае неабходныя рашэнні, разам з тым пытанне аб ходзе падрыхтоўкі да ЧС не дарэмна вынесена на разгляд. «Часу застаецца не так шмат, пытанні патрабуюць самай пільнай увагі першых асоб», - сказаў ён.

Пры гэтым кіраўнік урада адзначыў, што асаблівая ўвага павінна ўдзяляцца сёння не толькі падрыхтоўцы матэрыяльнай базы, але і падрыхтоўцы адпаведнага персаналу. «Будзе ўводзіцца шмат новых гасцініц, ідзе капітальны рамонт і мадэрнізацыя дзеючай базы размяшчэння. Таксама будзе задзейнічаны шэраг інтэрнатаў, пансіянатаў, прадпрыемстваў харчавання, транспарту і шмат іншых. Таму і матэрыяльная база, і персанал павінны быць падрыхтаваны адпаведна», - падкрэсліў прэм'ер-міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?