Кіраўнік расійскага «Газпрома» Аляксей Мілер прапанаваў перавесці продаж газу для Украіны на перадаплату ў сувязі з парушэннем гэтай краінай умоў плацяжоў.

Коммерсантъ

Коммерсантъ

Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падтрымаў прапанову Мілера.

Раней кіраўнік «Газпрома» паведаміў, што ўкраінскі бок не заплаціў за газ, пастаўлены ў жніўні, завінаваціўшы расійскай кампаніі 882 млн даляраў.

«У бліжэйшы час трэба дачакацца рэакцыі ўкраінскіх партнёраў і ў залежнасці ад гэтага абраць адпаведную лінію паводзінаў, калі рэакцыі не будзе, значыць давядзецца пераходзіць на папярэднюю аплату», — сказаў расійскі прэм'ер.

Паводле Мілера, Кіеву была дадзена адтэрміноўка да 1 кастрычніка, аднак гэты тэрмін таксама мінуў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?