Грамадства77

З «чорнага спіса» ЕС выключаныя 13 чалавек, у тым ліку Вольга Комар, і 5 кампаній

Афіцыйны часопіс Еўрасаюза 30 кастрычніка апублікаваў новы варыянт беларускага «чорнага спісу». У ім знаходзяцца 232 асобы і 25 прадпрыемстваў.

Застаўся ў спісе бізнесмен Юрый Чыж у ім застаўся, як і 18 кампаній, дачыненне да якіх ён мае. Яны патрапілі ў «чорны спіс» яшчэ 25 сакавіка 2012 года.

Дадалі ў спіс Аляксандра Какуніна, начальніка Бабруйскай папраўчай калоніі № 2, і яго намесніка Юрый Трутко. Як вядома, у гэтай калоніі адбывае пакаранне палітвязень Алесь Бяляцкі.

Выключаныя са спісу пяць кампаній Уладзіміра Пефціева

— ААТ «Дзелавая сетка», ЗАТ «Сістэмы інвестыцый і інавацый», ЧУП «Сен-Ко», ЧУП «БТ Інвест», «Тэхнасаюзпрыбор». Сам Пефціеў застаецца ў спісе невыязных пад нумарам 147.

Засталіся ў спісе, сярод іншых, Вадзім Гігін, Мікалай Чаргінец, Лілія Ананіч, начальнік мінскай міліцыі Аляксандр Барсукоў, рэктар БДУІР Міхаіл Батура, рэктар Брэсцкага ўніверсітэта Мечыслаў Часноўскі, БДУ Сяргей Абламейка, Генадзь Давыдзька, Павел Якубовіч, Усевалад Янчэўскі, Лідзія Ярмошына, Ігар Яўсееў, Уладзімір Канаплёў, Юрый Казіятка, Леанід Козік, Леў Крыштаповіч, рэктар БДПУ Пётр Кухарчык, Мікалай Лазавік, рэдактар «Рэспублікі» Уладзімір Лемяшонак, Аляксандр Лукашэнка з двума старэйшымі сынамі, Леанід Мальцаў, журналіст Аляксандр Міхальчанка, Уладзімір Пефціеў, Наталля Пяткевіч, Юрый Пракопаў, Алег Праляскоўскі, Аляксандр Радзькоў, Анатоль Рубінаў, Алег Сліжэўскі, Анатоль Тарнаўскі, Вадзім Зайцаў, Аляксандр Зімоўскі ды інш.

Ёсць у «чорным спісе» міністр замежных спраў Уладзімір Макей (№124), аднак санкцыі ў дачыненні яго прыпыненыя былі раней на перыяд старшынства ў МЗС

Разам з тым са спісу выключаныя:

Аляксандр Драніца (ваенны пракурор)
Анатоль Дудкін (транспартны пракурор)
Вольга Комар ( былая суддзя Фрунзенскага раёна Мінска)
Мікалай Кулік (былы пракурор)
Мікалай Купрыянаў (былы намеснік генпракурора )
Уладзімір Курловіч (былы старшыня Мінскай абласной выбарчай камісіі)
Леанід Лучына (былы старшыня Гродзенскай абласной выбарчай камісіі)
Мікалай Мяцеліца (былы старшыня Магілёўскай абласной выбарчай камісіі)
Уладзімір Міхасёў (былы старшыня Гомельскай абласной выбарчай камісіі)
Надзея Равуцкая (суддзя Маскоўскага раёна Мінска)
Уладзімір Русакевіч (былы міністр інфармацыі)
Яўген Смірноў (былы першы намеснік старшыні Вышэйшага Гаспадарчага суда).

Дакумент Рады ЕС з «чорным спісам»

Каментары7

Цяпер чытаюць

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Усе навіны →
Усе навіны

Рэпатрыянт з Мінска зняў у Ізраілі серыял, які рве мясцовыя рэйтынгі6

Шаранговіч зламаў нагу ў апошнім матчы сезона НХЛ2

Нечаканая пагроза: ад змены клімату ў рысе становіцца больш мыш’яку5

Есці павольна карысна для здароўя. Міф ці праўда?7

Ці хопіць сёлета €2000, каб адпачыць на моры? Што адбываецца з цэнамі на летні адпачынак2

У Мінску прадаюць кватэру амаль за $2 мільёны. Што за яна?6

Лукашэнка зноў паабяцаў беларусам «асабліва складаны» год19

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа34

«Мы фарбавалі яйкі толькі ноччу». Яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя Вялікдзень у Беларусі святкавалі інакш6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць